У Мінскім раёне пачаліся “Быкаўскія дні”

19 чэрвеня ў філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Музей-дача Васіля Быкава” адбылося святкаванне 100-гадовага юбілея народнага пісьменніка Беларусі, Героя Сацыялістычнай працы, класіка беларускай літаратуры.

Асноўная тэма твораў ветэрана-франтавіка – лёс “маленькага чалавека” у складаных жыццёвых і ваенных абставінах. Пра гэта і пра літаратурную спадчыну Быкава гаварыў у сваім выступленні дырэктар музея Сяргей Іванавіч Усік, іншыя выступоўцы.

Ад пісьменнікаў Міншчыны слова трымалі паэт Рагнед Малахоўскі і паэт-песеннік Кастусь Цыбульскі. Гучалі вершы грамадзянскай тэматыкі, а Канстанцін Пятровіч яшчэ і выканаў кранальную аўтарскую песню пра герояў Вялікай Айчыннай вайны.

Прэс-служба МАА СПБ