Дальва. Сумнай даце прысвечана
19 чэрвеня споўнілася 80 гадоў жудаснай падзеі, калі вёска Дальва Лагойскага раёна стала “вогненнай сястрой” Хатыні. У гэты дзень у 1944 годзе 44 жыхары, большасць з якіх дзеці, былі спалены фашысцкімі карнікамі. Сёння на гэтым месцы ўсталяваны мемарыял.
Старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанід Крыванос у складзе дэлегацыі Каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Мінскай вобласці прыняў удзел ва ўшанаванні памяці ахвяраў той трагедыі. На мітынгу-рэквіеме прысутнічалі прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, грамадскасці раёна, школьнікі і мясцовыя жыхары. Адбыліся выступленні і ўскладанне кветак пасля хвіліны маўчання.
Прэс-служба МАА СПБ