Творчая сустрэча з Людмілай Круглік
Да Дня роднай мовы ў Дзяржынскім дзяржаўным каледжы адбылася сустрэча навучэнцаў першага курса з членам Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельнікам народнага калектыву паэтаў і празаікаў “Выток” Людмілай Круглік.
Паэтэса распавяла пра свой літаратурны шлях, прагучалі яе паэтычныя радкі ў аўтарскім выкананні. Прыемным сюрпрызам для Людмілы Уладзіміраўны была паэзахвілінка ў выкананні навучэнцаў, падрыхтаваная з нізкі вершаў паэтэсы. А напрыканцы сустрэчы Людміла Круглік уручыла выкладчыку беларускай мовы і літаратуры сваю новую кнігу “Листая жизни прозу”.