Тэг: Таццяна Каленік

Беларуская паэзія прагучала на грузінскай зямлі

Напрыканцы верасня пісьменніца Таццяна Каленік, знаходзячыся ў паездцы ў Тбілісі, сустрэлася ў Цэнтральнай шматфункцыянальнай бібліятэцы горада з супрацоўнікамі ўстановы і чытачамі. Адбыўся абмен думкамі аб сучасным літаратурным працэсе. Гучалі вершы грузінскіх і беларускіх паэтаў, у тым ліку паэтэсы з Клецку Галіны Нупрэйчык. Таццяна Рыгораўна перадала ў фонд бібліятэкі адзін з

Чытаць далей

Вулічная галерэя

Вулічная літаратурна-мастацкая галерэя, прысвечаная 80-годдзю Вялікай Перамогі, чакала свайго пагодлівага дня. А завітаў ён толькі цяпер, у верасні, ды яшчэ й напярэдадні свята беларускага пісьменства. Здзейсніўся маленькі цуд: у Мінску над велазаводскім пасёлкам зазіхацела не толькі доўгачаканае сонца, але і імправізаваны салют з вершаў, абразкоў, малюнкаў. Вулічная галерэя “Паслухайце ж!

Чытаць далей

“Лета з добрай кнігай” – у “Зялёным бары”

Аздараўленчы лагер “Зялёны бор”, што пад Заслаўем, ужо не ў першы раз запрасіў пісьменніцу Таццяну Каленік на сустрэчу з юнымі спартсменамі, якія адпачываюць там у перыяд летніх канікул. У ходзе творчага дыялога, прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі, хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем распавядалі пра старажытныя прадметы побыту. Маслабойкі, гладышы, вышываныя ручнікі

Чытаць далей

Калядны кватэрнік

11 студзеня ў філіяле сталічнай бібліятэкі №3 імя У. Маякоўскага адбыўся “калядны кватэрнік” пісьменнікаў мінскага рэгіёну. Арганізавала яго паэтэса з Мінскага абласнога аддзялення СПБ Таццяна Каленік, а ўдзел прынялі паэтэса з Клецку Галіна Нупрэйчык, мінчане Тамара Бунта, Лізавета Палеес, Аліна Легастаева і іншыя. Святочную атмасферу сустрэчы надавала па-казачнаму ўпрыгожаная зала.

Чытаць далей

У Таццяны Каленік – юбілей!

Пісьменнікі Міншчыны шчыра віншуюць з 60-гадовым юбілеем паэтэсу Таццяну Каленік. Фарбы яе вершаў яскравыя, напоўненыя прыгажосцю вобразаў і метафар, а казачныя гісторыі цікава складзены, прыцягальныя для дзяцей, карысныя для сямейнага чытання. Шмат літаратурных твораў аўтар суправаджае сваімі ж мастацкімі замалёўкамі. Яна – шматгранна адораны таленавіты чалавек. Жадаем Таццяне Рыгораўне моцнага

Чытаць далей

У «Зялёным бары» гучала слова пісьменніка

У аздараўленчым дзіцячым лагеры «Зялёны бор», што ў Мінскім раёне, адбылася творчая сустрэча пісьменніцы Таццяны Каленік з адпачаваючымі там школьнікамі. Мерапрыемства праводзілася ў межах рэспубліканскай акцыі «Лета з добрай кнігай» і была прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра беларускага «Паганіні» з аднайменнага твора Таццяны

Чытаць далей

Каб не спыніўся рух мастацкага слова

У Мінскую абласную бібліятэку імя Аляксандра Пушкіна завітаў трэці красавіцкі дзень. Ён няспешна прайшоўся па фае другога паверха, аблашчыў позіркам чараду карцін на сцяне з верлібрамі і графічнымі малюнкамі, залюбаваўся афармленнем вокладак кніг і паштовак у шкляной шафе… Гэты дзень прывітаў наведвальнікаў літаратурна-мастацкай выставы “Каб не спыніўся рух”, аўтар якой

Чытаць далей

“Каб не спыніўся рух” – новая кніга Таццяны Каленік

У выдавецтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі выйшла кніга Таццяны Каленік “Каб не спыніўся рух”. Гэта першы паэтычны зборнік аўтара, у які ўвайшлі верлібры, а таксама ўласныя графічныя замалёўкі. Фарбы вершаў Таццяны Рыгораўны даволі меланхалічныя, аднак прыгажосць вобразаў і метафар, глыбіня думкі ахутваюць цяплом сэрца чытача. Праз іх элегічную гаму прыадчыняецца таямніца

Чытаць далей

Ушанаванне памяці Міколы Шабовіча

4 студзеня ў сталічнай бібліятэцы №1 імя Льва Талстога адбылася святочная імпрэза, прысвечаная 65-гадоваму юбілею вядомага паэта, перакладчыка, філолага Міколы Шабовіча. Удзел у мерапрыемстве прынялі пісьменнікі з Мінскага гарадскога і абласнога аддзяленняў СПБ, кампазітары, былыя калегі і вучні Міколы Віктаравіча, аматары яго творчасці. Паэт Анатоль Аўруцін распавёў пра той час,

Чытаць далей