Сустрэча з казачнай Феяй

IMG_2852Днямі ў дзіцячай бібліятэцы №10 адбылася творчая сустрэча пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой з вучнямі, якія адпачываюць у летніх лагерах сталічных школ. Дзеці даведаліся як, калі і чаму яна стала літаратарам, пазнаёміліся з кнігамі аўтара і нават з некаторымі героямі, якія прыйшлі ў госці разам з ёй. Хлопчыкам і дзяўчынкам стала вядома, што прататып галоўнага героя некалькіх кніг – сын пісьменніцы Стасік. Сама ж Кацярына з’явілася ў вобразе Феі, той самай, пра якую напісана ў яе кнігах. Падчас сустрэчы адбываліся сапраўдныя цуды…

IMG_2881

Акрамя таго школьнікі слухалі вершы, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні і задавалі свае. Сустрэча атрымалася цікавай і вясёлай. Галоўным вынікам стала цікавасць дзяцей да творчасці пісьменніцы, аб чым сведчыла тое, што яны ўзялі пачытаць кнігі ў бібліятэцы і набылі для сябе з аўтографам.

IMG_2891

Паліна Несцяронак,

Клуб юнага журналіста “ЛІМОН”

Ждановіцкая СШ

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.