Сустрэча з Аксанай Ярашонак
19 красавіка ў Вілейскім прафесійна-тэхнічным каледжы па ініцыятыве бібліятэкаркі Іны Баулінай адбылася сустрэча з паэткай Аксанай Ярашонак.
У бібліятэку завіталі навучэнцы-першакурснікі. Яны пачулі вершы паэткі на тэму маленькай радзімы, студэнцтва, кахання, а таксама песні на словы Аксаны Ярашонак і іншых сучасных беларускіх паэтаў. Акрамя таго, разам з аўтаркай паразважалі, дзе лепш жыць (у вёсцы ці ў горадзе), пра якое каханне часцей пішуцца вершы (узаемнае ці не ).
У канцы сустрэчы былі пытанні, апладысменты і… кветкі.