Сустрэча з Аксанай Ярашонак

У 21 публічнай бібліятэцы г. Мінска адбылася сустрэча чытачоў з паэткай Аксанай Ярашонак. Гледачы, сярод якіх былі і студэнты Мінскага чыгуначнага каледжа, і сталыя людзі паслухалі новыя вершы Аксаны Ярашонак, а таксама песні пад гітару ў яе выкананні.

KDt70Oh8cBw

– Я сама не пішу музыку і захапляюся тымі людзьмі, якія ўсяго толькі з сямі нот могуць стварыць цудоўную мелодыю. Паэтам у гэтым плане, напэўна, крыху прасцей, – лічыць Аксана.

На імпрэзе прагучалі песні на словы Эдуарда Асадава, Сержука Сокалава-Воюша, Анатоля Зэкава.

Яшчэ Аксана расказала пра сваю перакладчыцкую дзейнасць, пра супрацоўніцтва з сучаснымі рускімі паэтамі ў рамках міжнароднага літаратурнага праекта “Берагі сяброўства”.

Гледачоў цікавілі пытанні  пра тое, калі аўтарка пачала пісаць вершы, як знаходзіць час на сям’ю і на творчасць.

Найбольш актыўныя ўдзельнікі размовы атрымалі ад Аксаны сувенірныя паштоўкі.