Справаздача “Руні”
Падчас абласнога Савета дырэктараў раённых цэнтраў культуры і цэнтралізаваных клубных сістэм, які прайшоў на базе Валожынскага раёна, своеасаблівую творчую справаздачу трымала і народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь” раённага цэнтра культуры (кіраўнік В.Гіруць-Русакевіч).
Канцэрт атрымаўся змястоўны і шматпланавым, у ім гучалі ўласныя песні і вершы рунеўцаў аб любові да роднага краю і ўсёй матухны-Беларусі, аб светлым і вечным пачуцці, якое трывожыць-хвалюе сэрцы ў любым узросце; сваімі жартоўнымі вершамі і песняй павесялілі Дзмітрый Краскоўскі і Галіна Філяноўская.
Лагічным завяршэннем канцэрта сталі верш “Міншчына” Валянціны Гіруць-Русакевіч, песня “Край родной” на словы Марыі Шаекун і, вядома ж, “Гімн Валожынскай зямлі”, які на словы таленавітага ўдзельніка “Руні” Сяргея Маляўскага напісаў вядомы беларускі кампазітар Эдуард Зарыцкі.