Смуткуем разам

Пісьменнікі Міншчыны смуткуюць у сувязі з сыходам з жыцця акадэміка, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук, аўтарытэтнага літаратуразнаўцы, доктара філалагічных навук, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Уладзіміра Гніламёдава.

Уладзімір Васільевіч быў адным з ініцыятараў заснавання сучаснага Саюза пісьменнікаў Беларусі і актыўным удзельнікам нацыянальнага літаратурнага працэсу. Для многіх літаратараў ён быў і застаецца прыкладам самаадданага служэння высокаму мастацкаму слову, айчыннаму мовазнаўству.

Прэс-служба МАА СПБ