Славаміру Даргелю – 75!
Паэт і празаік Славамір Рыгоравіч Даргель адзначае адметную дату свайго жыцця. Юбіляру споўнілася 75 гадоў.
Пісьменнік шмат гадоў працаваў у праваахоўных органах, у якасці юрыста ў розных арганізацыях. Але чым бы ён не займаўся, у яго жыцці заўсёды прысутнічала літаратура. З-пад пяра творцы выйшла шмат празаічных і паэтычных кніг, прысвечаных сваёй малой радзіме – Міёршчыне, сябрам і родным. Кожны літаратурны радок аўтара пранізаны пачуццем патрыятызма ў яго самым высокі сэнсе.
Калегі па пяру шчыра і сардэчна віншуюць Славаміра Рыгоравіча з юбілеем. Жадаем моцнага здароўя, жыццёвага аптымізму, бадзёрага настрою і творчага натхнення!
Старшыня
Мінскага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Л.М. Крыванос