Са святам!

Мінскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” сардэчна віншуе з  Днём Незалежнасці!

Дзень Незалежнасці – гэта свята тых, хто скіроўвае свае памкненні да пабудовы  моцнай і кветнеючай Беларусі, хто ў час вайны адваяваў мір, свабоду і незалежнасць. Гэта свята адлюстроўвае нашу непарыўную сувязь з Айчынай, яго гісторыяй, сённяшнім днём і будучыняй. У гэты светлы і радасны для ўсяго беларускага народа дзень прыміце сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, радасці

Няхай над роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае, мірнае неба, спакой у сэрцах людзей і дабрабыт у дамах!

Мінскае абласное аддзяленне

ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”