Роднае Слова – у спадчыну
Падчас святкавання дэкады роднай мовы адбылася сустрэча Таццяны Каленік з вучнямі 5 класа
сярэдняй школы № 141 горада Мінска.
На творчым мерапрыемстве пад назвай “Роднае Слова ў спадчыну” хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з кнігай “Бабуліны шпулькі”. Гэта кніга – своеасаблівы помнік, які Таццяна Каленік прысвяціла мілым куточкам свайго дзяцінства, непаўторнай песні лясоў і лугоў, гаючай сіле крыніц, людзям з добрымі вачыма і іх традыцыям. Аўтар праз свае ўспаміны спрабуе дастукацца да сэрца кожнага чытача, вярнуць яго да сябе, да сваіх Вытокаў.
Удзельнікі мерапрыемства ўбачылі на свае вочы захапляльныя ілюстрацыі, намаляваныя да кнігі школьнікамі, студэнтамі і настаўнікамі розных рэгіёнаў нашай бацькаўшчыны, узгадалі легендарных пісьменнікаў беларускай зямлі, атрымалі ад госці ў падарунак паштоўкі з самымі прыгожымі роднымі словамі.
Інфармацыя прэс-службы МАА ГА СПБ