Рагнед Малахоўскі

Малахоўскі Рагнед Юр’евіч – нарадзіўся 5 верасня 1984 г. ў п. Сяймчан, Магаданскай вобласці (Расія). З 1987 г. жыве ў Беларусі. Скончыў Нарацкую СШ №2, факультэт фінансаў і банкаўскай справы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (2009) і Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2014). Працаваў у літаратурных часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Бярозка”, “Вожык”. Цяпер – намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, рэдактар аддзела паэзіі газеты “Літаратура і мастацтва”. Вершы друкаваліся ў шматлікіх рэспубліканскіх выданнях, калектыўных зборніках і анталогіях. Піша музыку, займаецца фотамастацтвам. Аўтар кніг паэзіі “Беражніца” (2005), “У дзённай мітусні” (2012), “Жыві!” (2014), “Шлях слязы (2025), “Дзе рачулка Нарачанка… ” (2025). Узнагароджаны дыпломам ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі за “вялікі ўклад у развіццё культуры і літаратуры Беларусі” (2008). Лаўрэат Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры (2012) і Рэспубліканскага конкурсу імя Міколы Мятліцкага (2023).

















