“Прайшліся” роднымі сцяжынкамі. Творчыя сустрэчы пісьменнікаў Валожына

22 красавіка члены Мінскага абласнога аддзялення СПБ Марыя Шакун, Валянціна Гіруць-Русакевіч і ўдзельнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь Валожынскага РЦК Аляксандр Кулак пабывалі на літаратурна-пазнавальный сустрэчы “Па сцяжынках роднага краю” у ДУА “Валожынская сярэдняя школа №2 г.Валожына”. Напачатку настаўніца беларускай мовы і літаратуры гэтай установы адукацыі з дапамогай вучняў  пазнаёміла ўсіх прысутных з літаратурна адметнымі імёнамі  усіх куткоў роднага Валожынскага краю. Гучалі радкі з іх біяграфій, творы слаўных землякоў. Валянціна Гіруць-Русакевіч коратка расказала аб “Руні”, як яе кіраўнік, і прадставіла вучням М.А.Шакун і А.В.Кулака, які ў свой час заканчваў гэтую навучальную ўстанову. Паэты чыталі свае вершы, прысвечаныя родным мясцінам, напоўненыя найшчырай даччына-сыноўняй любоўю да свайго, роднага: зямелькі, мовы, людзей…

Крыху раней В.Гіруць-Русакевіч сустрэлася з вучнямі Гальшанскай СШ Ашмянскага раёна і па запрашэнні адзінаццацікласнікаў СШ №4 г. Маладзечна пабывала ў іх у гасцях. Усе сустрэчы прайшлі ў рамках Года малой радзімы.

Прэс-служба МАА ГА СПБ

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.