Папоўніўся спіс асабістых кніг удзельнікаў народнага літаратурна-мастацкага аб’днання  “Рунь” Валожынскага РЦК

Таленавітыя брат і сястра Зінаіда Гасціловіч і Дзмітрый Краскоўскі (літаратурны псеўданім Зміцер Вольскі) прычакалі свой першы зборнік  — “Плынь нашага жыцця ”. У кнігу, якая выйшла ў выдавецтве“Каўчэг” увайшлі паэма  “Жураванька” і вялікая падборка вершаў Зінаіды Геранімаўны, а творы Дзмітрыя Геранімавіча падзелены на раздзелы “Патрыётыка”, “Духоўнае”, “Гумар”.

Плённа працуе на паэтычнай ніве Аляксандр Грынкін. У выдавецтве “Колорград” пабачыла свет  трэцяя кніга гэтага нястомнага хлебароба і паэта. І зусім недарэмна ён даў зборніку назву  “Зёрна”. Як па зернейку чалавек працуючы на зямлі збірае ўраджай  з пасеянага-пасаджанага яго рукамі, так творца піша-збірае вершы, каб данесці іх да чытачоў паўнаважкім коласам-кнігай.

Абодва зборнікі адрасаваны шырокаму колу чытачоў.