«Палёт на Вухуцію»

У выдавецкім доме “Звязда” пабачыла свет фантастычна-прыгодніцкая кніга дзіцячай пісьменніцы з Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «Палёт на Вухуцію».

Аўтар запрашае маленькіх чытачоў адправіцца  ў захапляльнае міжпланетнае падарожжа разам з зямной дзяўчынкай і іншапланетнікам з таямнічай Вухуціі.  Удзельнікі падарожжа здзейсняць палёт на далёкую планету. Якая яна? Хто там жыве? Што адбываецца? Пра гэта даведаецца кожны, хто набудзе кнігу.

Прэс-служба МАА СПБ