«Падарунак караля» – новая кніга Кацярыны Хадасевіч-Лісавой

У Выдавецкім доме «Звязда» выйшла кніга Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «Падарунак караля» (6+).

Кароль зрабіў сваю дзяржаву самай магутнай і багатай. Справамі каралеўства ён жыў многія дзесяцігоддзі, а сям’і не займеў. І калі падабралася пара перадаць трон надзейнаму, разумнаму, шчыраму і добраму пераемніку, стала зразумела, што знайсці такога зусім няпроста…

Гэтае выданне можна набыць у крамах ААТ «Белкніга», РУП «Акадэмкніга», у інтэрнэт-краме «Оз.бай». Кошт: 6,79 руб.

Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. Захарава, 19) або на сайце zviazda.by у раздзеле «Кнігі».