Пачатак Тыдня дзіцячай Кнігі ў Заслаўі

открытие недели ДК 2Тыдзень дзіцячай Кнігі ў горадзе Заслаўе ў гэтым годзе пачаўся адметнай падзеяй. Першы дзень гэтага свята Кнігі прыйшоўся на 21 сакавіка – Сусветны Дзень паэзіі. У гэты дзень Заслаўская дзіцячая бібліятэка сустракала гасцей – вучняў пачатковых класаў Заслаўскай сярэдняй школы №2, якія адпачываюць на канікулах у прышкольным лагеры. На гэты раз артыстамі і паэтамі, якія выступалі перад прысутнымі, сталі члены літаратурнага дзіцячага клуба «Ізяслаўцы», што працуе пры Заслаўскай гімназіі і якім кіруе паэтэса і казачніца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Анатольеўна Быкава.

открытие недели ДКПачалася сустрэча з інсцэніраванага прывітання з гульнямі і загадкамі, якое правялі супрацоўнікі бібліятэкі на чале з яе загадчыцай Грыгор’евай Наталляй Віктараўнай, якая выступіла ў ролі Каралевы Кніг. Другая супрацоўніца бібліятэкі, Аўласовіч Людміла Аляксандраўна, на нейкі час ператварылася ў Нязнайку, а Строк Наталля Віктараўна дапамагала абодвум казачным героям у інсцэніраваным выступленні. Каралева Кніг і Нязнайка правялі з вучнямі некалькі віктарын на веданне імі герояў кніг і іх аўтараў, заахвочваючы дзяцей жэтонамі, якія ў канцы сустрэчы былі абмененыя на салодкія прызы. Самым актыўным удзельнікам віктарын паэтэса Святлана Быкава падарыла свае кнігі.

IMG_0760Пасля гэтага слова было дадзена кіраўніку клуба «Ізяслаўцы» Быкавай Святлане Анатольеўне, якая прадставіла прысутным маленькіх паэтаў – членаў гэтага клуба. Іх было шасцёра: вучаніцы 5 класа Скальская Ліза, Шымановіч Ксенія, Здор Варвара, Сінькевіч Ганна і вучаніцы 7 класа Валяватая Віка і Бабушкіна Ангеліна. Дзяўчынкі пад апладысменты прысутных з задавальненнем прачыталі свае вершы.

IMG_0771 Трэба сказаць, што клуб «Ізяслаўцы» зусім малады, ён быў створаны ў канцы восені мінулага года. Таму для маладых паэтаў гэта выступленне стала артыстычным дэбютам.

IMG_0768Святлана Быкава пазнаёміла прысутных з вынікамі працы паэтычнага клуба і запрасіла ўсіх, хто піша вершы, на яго пасяджэнні, якія праводзяцца кожны тыдзень у Заслаўскай гімназіі. Напрыканцы яна вырашыла даведацца, як дзеці ведаюць беларускую мову, і прачытала свае загадкі на роднай мове, якія дзеці актыўна і з цікавасцю разгадвалі.

IMG_0785Вучні пакідалі чытальную залу бібліятэкі вясёлыя, задаволеныя сустрэчай і з пачуццём падзякі да ўсіх, хто зладзіў ім такое свята Кнігі.IMG_0767