НОВАЯ СУСТРЭЧА

НОВАЯ СУСТРЭЧА

Яшчэ адна сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктарам Віктаравічам Кажура адбылася ў лагеры працы і адпачынку “Імпульс” пры Вілейскай гімназіі № 2.

На сустрэчу ён завітаў са сваёй унучкай Ангелінай, якая дапамагала праводзіць завочнае падарожжа “Нам засталася спадчына”,  прымеркаванае да Года малой радзімы.

Вучні разам з экскурсаводамі наведалі вядомыя населеныя пункты нашай краіны, пазнаёміліся з флорай і фаўнай роднага краю. А яшчэ – “сустрэліся” з пісьменнікамі і паэтамі, паслухалі іх творы, правялі віктарыны, “пазнаёміліся” з сучаснымі дзіцячымі аўтарамі.

Хаця працоўны дзень, здавалася, і забраў многа сіл, аднак на мерапрыемстве вучні былі актыўнымі, зацікаўленымі і удзячнымі.

 

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.