Міхась Кенька

Кенька Міхаіл Паўлавіч

Нарадзіўся 8 лютага 1947 года ў в. Верацеі Пастаўскага раёна. Літаратуразнаўца, перакладчык, кандыдат філалагічных навук (1983).

У 1969 годзе скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут. Працаваў журналістам, настаўнікам. 3 1973 года – аспірант, з 1976 года – навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі Навук Беларусі, з 1983 года – намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Юнацтва», з 1988 года – дацэнт кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1988 годзе Міхаіл Паўлавіч быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР. Друкуецца з 1974 года. Даследуе сучасную беларускую прозу і паэзію, тэорыю і практыку мастацкіх перакладаў, творчасць беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кніг па літаратуразнаўстве: «Майстэрства Аркадзя Куляшова – перакладчыка» (1983), «Міхась Лынькоў: летапіс жыцця і творчасці» (1987). Пераклаў з польскай мовы раман «Крыжакі» Г. Сянкевіча, апавяданні С. Гродзенскай, з чэшскай – «Клапзубава каманда» Э. Баса, апавяданні І. Кліма і інш.