Марыя ШАКУН “А я б так хацела”

А я б так хацела

А я б так хацела, граніц каб не стала,
Каб людзі жылі толькі ў міры і згодзе,
Каб сонейка ясна над ніваю ззяла,
Гармонія гукаў вітала ў прыродзе.

Каб сталі прыветлівей людзі ў пагонах,
Што сёння нястомна стаяць на граніцы,
Каб знікла і зброя, а на палігонах,
Сады каб раслі, красавалі пшаніцы.

Каб можна было вандраваць, быццам вецер.
Не ведае межаў ён і перашкод.
І розных краін каб смяяліся дзеці,
Ніколі не бачылі войн і нягод.

А я б так хацела, граніц каб не стала,
Каб людзі жылі толькі ў міры і згодзе,
Каб сонейка ясна над ніваю ззяла,
Гармонія гукаў вітала ў прыродзе.

Марыя ШАКУН