Максім Хацкевіч

Хацкевіч Максім Васільевіч нарадзіўся 5 ліпеня 2001 года ў горадзе Новалукомль. Скончыў Барысаўскі дзяржаўны медыцынскі каледж. Працуе фельдшарам.

Піша паэзію і прозу. Творы друкаваліся ў калектыўных зборніках, часопісах “Маладосць”, “Нёман”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”.