Лёля Багдановіч: “НЯХАЙ ЛУНАЕ НАША МОВА МАСТКОМ ВЯСЁЛКІ Ў БЯЗМЕЖЖЫ!..”
Share the post "Лёля Багдановіч: “НЯХАЙ ЛУНАЕ НАША МОВА МАСТКОМ ВЯСЁЛКІ Ў БЯЗМЕЖЖЫ!..”"
Амаль месяц праўшоў з дня святкавання Міжнароднага Дня роднай мовы. Прыемна адзначыць, што яго адгалоскі і дагэтуль гучаць у нашай суполцы. Члены Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі досыць актыўна адгукнуліся на Свята, якое ў першую чаргу датычыцца людзей творчага кірунку, пісьменнікаў. Найбольшую актыўнасць у гэтым сэнсе прадэманстравала Лёля Уладзіміраўна Багдановіч. Вось што яна піша:
“Як і заўсёды, вельмі плённа адзначыла свята роднай мовы. Сустрэлася з вучнямі Барысава: цэнтральная дзіцячая бібліятэка – гімназія №3, два трэціх класы (19.02-2019). Бібліятэка №1, завод “Экран” – шк.№23, два дзесятых класы (20.02-2019). Шк. №23 – конкурс чытальнікаў Барысава і Барысаўскага р-на “Акрыляе роднае слова” (старшыня конкурсу) (21.02-2019). Шк. №10 – “Літаратурная гасцёўня” – вучні Барысаўскіх школ і гімназій (23.02-2019). Сярэдняя школа, вёска Жыцькава Барысаўскага р-на – 5-11 класы (19.02-2019). З вучнямі і дзеткамі садка вёскі Забалацце, Мсціслаўскі р-н, Магілёўская вобл.(27.02-2019) Усе сустрэчы былі цёпллымі і прыемнымі. Не толькі я, але і вучніі чыталі мае і свае вершы. А маленькія беларусікі з Забалацкага дзіцячага садка нават паставілі маю казачку пра птушак. І я ўпэўнена, дзякуючы такім выхавацелям і настаўнікам, наша мова вясёлкай будзе лунаць у блакітным бязмежжы!”
Да дня роднай мовы. Барысаўскі р-н, вёска Жыцькава, сярэдняя школа, 19.02 – 2019 г.
Да дня роднай мовы. Літаратурная гасцёўня. шк.№10, Барысаў, 23.02 – 2019 г.
Да дня роднай мовы. Дзеці інсцэніравалі вершы Л. Багдановіч! Сустрэча ў цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы з вучнямі двух трэціх класаў гімназіі №3, Барысаў, 19.02 – 2019 г.
Прэс-служба Мінскага абласнога аддзялення
ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”