Лілія Мялешка
Мялешка Лілія Віктараўна – нарадзілася 17 кастрычніка 1948 года ў Клецку. Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. Працавала ў Клецкім ПТВ-206, сярэдняй школе № 1, старшынёй Клецкага раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Пераможца абласнога конкурсу «Настаўнік года – 1992». Выдатнік народнай адукацыі Беларусі. Многія гады з ’яўляецца кіраўніком Клецкага раённага літаратурнага аб ’яднання «Голас». Вершы друкаваліся ў раённай газеце «Да новых перамог», газетах «Мінская праўда», «Беларуская ніва», «Беларускі час», «Літаратура і мастацтва», «Культура»; часопісах «Маладосць», «Планета Семья», «Крыніца», «Гаспадыня», «Книжный калейдоскоп»; у шматлікіх калектыўных зборніках. Аўтар кнігі “Зялёная зорка” (2006). Жыве ў Клецку.