Лета з добрай кнігай. “Гісторыя маёй вёскі”
“Гісторыя маёй вёскі”
20 ліпеня бягучага года на базе Пугачоўскага сельскага дома культуры, у рамках акцыі “Лета з добрай кнігай”, адбылася літаратурная сустрэча паэтэсы, члена Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталлі Жызнеўскай з вучнямі Пугачоўскай сярэдняй школы Валожынскага раёна – наведвальнікамі пляцоўкі летняга лагера.
У ходзе мерапрыемства Наталля Васільеўна расказала пра сваё дзяцінства, пра вёску Сцяцкі, дзе нарадзілася і расла. З вялікай зацікаўленасцю дзеці слухалі расповед пісьменніцы пра родны край і родныя мясціны, замацаваны вершамі, задавалі пытанні, згадвалі нешта сваё. Гэта надало сустрэчы, якая прайшла на хвалях аптымізму і добрых пажаданняў, большую сувязь паміж удзельнікамі дыялогу.


















