Кніга з усходнім каларытам

Кажуць, што пісьменніцкая справа – рэч індывідуальная. Але жыццё паказвае, што сустракаюцца і аднадумцы, чыя творчасць дапаўняе адно аднаго. Такія існуюць і ў Мінскім абласным аддзяленні СПБ. Сведчаннем таму з’яўляецца выхад новай кнігі паэтэс Ірыны Карнаухавай, Галіны Нупрэйчык і Марыны Шапавалавай “Изюминки востока / Разынкі усходу”.

Кніга напісана на беларускай і рускай мовах. Яна запрашае чытача ў захапляльнае падарожжа па разнастайным і шырокім свеце Усходу, дзе старажытныя традыцыі пераплятаюцца з сучаснасцю. Кніга адметная жаночым аўтарскім бачаннем далёкай культуры.

Прэс-служба МАА СПБ