Імпрэза “Чатыры агеньчыкі”: у Барысаў прыехалі чальцы Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
Share the post "Імпрэза “Чатыры агеньчыкі”: у Барысаў прыехалі чальцы Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі"
У праграме прымалі ўдзел:
- заснавальнік і куратар творчай пляцоўкі “Паэтычная сябрына” Святлана Быкава – паэтэса, дзіцячая пісьменніца, перакладчыца, старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, сябра Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы;
- вядучыя: Таццяна Каленік – заснавальнік творчай пляцоўкі “Паэтычная сябрына”, празаік, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, Марына Лайкова – паэт, бард, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Актава” і ансамбля сярэднявечнай музыкі “Вір” пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна;
- Віктар Данілаў – мастак, сябра Міжнароднай гільдыі жывапісцаў (г.Заслаўе);
- Аляксей Герман – паэт, удзельнік літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” пры Валожынскім раённым цэнтры культуры;
- Алена Маслоўская – аўтар-выканаўца песень (г.Мінск);
- Марыя Стадній – музыкант, кампазітар, аранжыроўшчык, педагог Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна;
- Вераніка і Васіль Лайковы – удзельнікі ансамбля сярэднявечнай музыкі “Вір” пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна;
- удзельнікі літаратурнага аб’яднання “Актава” (г.Барысаў): студэнт Барысаўскага Дзяржаўнага медыцынскага каледжа Максім Хацкевіч, загадчыца дзіцячага аддзела Цэнтральнай Барысаўскай бібліятэкі Марыя Окала-Кулак, перкусіаніст Аляксей Мішукоў;
- госці мерапрыемства: Марына Барысаўна Свірская – галоўны спецыяліст аддзела культуры Барысаўскага раёна, Сафія Ворса- удзельніца літаратурнага аб’яднання “Актава” (г.Барысаў).
Мінскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” выказвае шчырую ўдзячнасць дырэктару Дома-сядзібы І.Х. Каладзеева Уладзіміру Сцяпанавічу Слесараву і кіруючай Домам-сядзібай І.Х. Каладзеева Наталлі Іванаўне Касперскай за шчыры і цёплы прыём, пазнавальную экскурсію па ўтульных залах Дома-музея, за адраджэнне традыцый нашых продкаў і значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры краіны.