Галіна Нічыпаровіч у гасцях у дашкольнікаў
У межах тыдня роднай мовы ў ДУА “Кухціцкі дзіцячы сад Уздзенскага раёна” адбылася сустрэча з пісьменніцай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Галінай Нічыпаровіч.
Дзеці з задавальненнем слухалі вершы Галіны Міхайлаўны, цікавыя гісторыі з жыцця, гісторыі стварэння некаторых твораў, адгадвалі загадкі. Пісьменніца падарыла дзецям на памяць свае кнігі. Цёплая і цікавая сустрэча пакінула станоўчыя ўражанні.
Прэс-служба МАА СПБ