Дзмітрый Вінаградаў
Вінаградаў Дзмітрый Леанідавіч нарадзіўся 26 лютага 1943 года ў Казахстане ў час эвакуацыі бацькоў.
У 1944 годзе сям’я вярнулася ў Беларусь, горад Хойнікі. Скончыў Гомельскі дарожнабудаўнічы тэхнікум па спецыяльнасці “Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва” (1961) і Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці “Інжынер-будаўнік” (1970). У 1990 годзе перасяліўся з сям’ёй з Хойнік у горад Узда.
Аўтар кніг для дзяцей «Сказки старого леса» (2005), «В зоопарке» (2007), «Хитрый крокодил», «Новогодние волшебные сказки» (2007), «Самая лучшая внучка на свете» (2016), «Проездом из Африки» (2017), «Про благородного оленя и ленивого тюленя» (2022), гістарычнага раману «Язык огненного дракона» (2007), гісторыка-краязнаўчай хронікі «Хойнікшчына: легенды, падзеі, людзі» (2010), кнігі прозы «Так начиналась война» (2015), аповесцей «Зуб мамонта» (2018) і «Живые прошлого страницы» (2018) і інш.