Дом, у якім мы жывём
Выйшла новая кніга пісьменніка, журналіста Віктара Сабалеўскага “Дом, у якім мы жывём”. У ёй сабраны краязнаўчыя замалёўкі, публіцыстычныя нататкі, напісаныя ў Год гістарычнай памяці і папярэдні час і прысвечаныя мінуламу Уздзеншчыны. Чытач знойдзе тут цікавыя звесткі пра саху з каменнага веку і пячатку зборшчыка падаткаў з пазамінулага стагоддзя, асобныя факты біяграфіі класікаў беларускай літаратуры і меньшвядомых пісьменнікаў-землякоў, пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам вучонага-садавода і Героя Сацыялістычнай Працы, мастакоў і музыкаў, дыпламата і агняборцы, даведацца як жылі жыхары Узды і навакальных вёсак сто гадоў таму.
Кніга будзе карысная школьнікам, студэнтам, арганізатарам краязнаўчай работы і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і спадчынай роднага краю.
Прэс-служба МАА СПБ