Добрая кніга дапамагае адпачываць вясковым дзецям
На мінулым тыдні дзіцячая пісьменніца з Уздзенскага раёна Галіна Нічыпаровіч сустрэлася з дзецьмі, якія адпачываюць у аздараўленчым летнім лагеры “Буревестник”, і выхаванцамі лагера “Солнышко”, які дзейнічае пры Нёманскай СШ. Дзеці з захапленнем слухалі пісьменніцу, якая чытала вершы, расказвала пра сваё дзяцінства. У сваю чаргу яны адгадвалі загадкі, гулялі з рыфмаваннем слоў у вершы.
Сустрэчы сталі запамінальнымі падзеямі для адпачываючых.
Прэс-служба МАА СПБ



















