Катэгорыя: Нашы аўтары

Роднае Слова – у спадчыну

Падчас  святкавання дэкады роднай мовы адбылася сустрэча Таццяны Каленік з вучнямі 5 класа сярэдняй школы № 141 горада Мінска. На творчым мерапрыемстве пад назвай “Роднае Слова ў спадчыну” хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з кнігай “Бабуліны шпулькі”. Гэта кніга – своеасаблівы помнік, які  Таццяна Каленік прысвяціла мілым куточкам свайго дзяцінства, непаўторнай песні лясоў

Чытаць далей

Віншаванне ад Лёлі Багдановіч

Лёля Багдановіч МАМІНА СВЯТА… Зоркі ў акенца Свецяць заўзята. Іней у сенцах Мамінай хаты. Песціць світанак Маміны вочы. Ён без падману Крочыць за ноччу. У мамінай студні Месяц начуе. У свята і ў будні Да мамы лячу я. Дасць мне параду І пашкадуе. Мама мне рада – Сэрцам адчую. Маміна

Чытаць далей

ПАМЯЦІ ПАЭТАК

Аўтар: ТАЦЦЯНА ЦВІРКА ПАМЯЦІ ПАЭТАК  Валянціне Францаўне Гіруць-Русакевіч і  Рэгіне Іосіфаўне Рэўтовіч прысвячаецца ПАМЯЦІ ПАЭТАК Мы сяброўкамі не былі… Мы былі па пяры калегі. Ды душа так смыліць-баліць І не верыць… Пайшлі… Навекі… Пад шаўкі срэбракосых нябёс Валянціна. За ёй – Рэгіна. Вочы выцвілыя ад слёз. Страхам пахне магільная гліна.

Чытаць далей

Памяці Рэгіны Рэўтовіч

Памяці Рэгіны Рэўтовіч  Памяці Рэгіны Рэўтовіч З Дзяржыншчыны звестак няма – Не стала сяброўкі маёй. Галосіць вятрамі зіма. Гняце тэлефон цішынёй. Там нашы размовы цяклі. Іх зараз мне так нестае! Там думкі Рэгіны жылі У вершах узнёслых яе. Нялёгкім жаночы быў лёс. Не песціў душу – гартаваў. І талент пісьменніцкі

Чытаць далей

ВІНШУЕМ!!!

15-га верасня святкуе сваё 70-годдзе ФЁДАР ФЁДАРАВІЧ ГУРЫНОВІЧ. Сябры Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” шчыра віншуюць юбіляра і зычуць яму здароў’я і далейшых творчых поспехаў! Прэс-служба МАА ГА СПБ  

Чытаць далей

ВІНШУЕМ!!!

Сёння спаўняецца 65 год пісьменніку з горада Маладзечна   ЖУРАЎЛЁВУ АРКАДЗЮ ТРАФІМАВІЧУ. Сябры Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” шчыра віншуюць яго з юбілеем і жадаюць добрага здароўя і плёну ў творчасці!                                        

Чытаць далей

ВІНШУЕМ!!!

Сёння спаўняецца 70 год пісьменніку  і краязнаўцу з горада Барысава МЕДЗЯЛЬЦОВУ АЛЯКСАНДРУ ФЁДАРАВІЧУ. Сябры Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” шчыра віншуюць яго з юбілеем  і жадаюць добрага здароўя і плёну ў творчасці. Прэс-служба МАА ГА СПБ

Чытаць далей

ВІНШУЕМ!!!

Сёння спаўняецца 70 год сябру ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” ХІХІЧУ ВАЛЕРЫЮ ПЯТРОВІЧУ. Пісьменнікі Міншчыны шчыра віншуюць юбіляра з асабістым святам і жадаюць яму здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, творчага натхнення.                                                                                                                        

Чытаць далей