Катэгорыя: Галоўная

Памяці загінуўшых у імя жывых

У малой зале Клецкага раённага Дома культуры адбылася прэзентацыя калектыўнага зборніка “Памяці загінуўшых у імя жывых”. Арганізатарамі праекта сталі пісьменніцы Зоя Капуста (Кулік) з Нясвіжа і Таццяна Яцук з Баранавіч. Удзел у мерапрыемстве прынялі супрацоўнікі Клецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі, члены Мінскага абласнога аддзялення СПБ – адны з аўтараў кнігі –

Чытаць далей

“Лета з добрай кнігай” – у Дорах

10 ліпеня ў межах рэспубліканскай акцыі “Лета з добрай кнігай” Дорскім сельскім домам культуры была арганізавана сустрэча “Вершы з глыбіні душы” з паэтэсай Наталляй Жызнеўскай. На мерапрыемства завіталі дзеці з выхаваўча-аздараўленчага лагера “Сонейка” Дорскай сярэдняй школы Валожынскага раёна. Наталля Васільеўна распавяла прысутным пра сваю творчасць, прачытала вершы пра родны край,

Чытаць далей

Віншуем з перамогай!

Пісьменнікі з Мінскага абласнога аддзялення СПБ сталі пераможцамі VІІІ міжнароднага літаратурна-музычнага фестываля нацыянальных культур Беларусі і Расіі. У намінацыі “Дэкламацыя” першае месца заняла паэтэса і дзіцячая пісьменніца Лёля Багдановіч, у намінацыі “Аўтарская песня” першае месца атрымаў паэт-песеннік Кастусь Цыбульскі. Пісьменнікі Міншчыны шчыра віншуюць калег з высокай ацэнкай іх творчасці. Прэс-служба

Чытаць далей

Адбылася прэзентацыя кнігі “У іх жыцці была вайна”

Напярэдадні Дня Незалежнасці нашай краіны ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя зборніка “У іх жыцці была вайна”. Гэта кніга – вынік сумеснай працы Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і музейнай установы. У зборніку змешчаны асобныя паэтычныя, празаічныя і публіцыстычныя творы пісьменнікаў аддзялення – ветэранаў Вялікай Айчыннай і

Чытаць далей

“Лета з добрай кнігай” – у “Зялёным бары”

Аздараўленчы лагер “Зялёны бор”, што пад Заслаўем, ужо не ў першы раз запрасіў пісьменніцу Таццяну Каленік на сустрэчу з юнымі спартсменамі, якія адпачываюць там у перыяд летніх канікул. У ходзе творчага дыялога, прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі, хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем распавядалі пра старажытныя прадметы побыту. Маслабойкі, гладышы, вышываныя ручнікі

Чытаць далей

У іх жыцці была вайна

2 ліпеня ў 15.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры па адрасу: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, д. 13, адбудзецца прэзентацыя кнігі “У іх жыцці была вайна”. Гэта сумесны праект Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і музея. Ён прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі, а мерапрыемства прымеркавана да Дня Незалежнасці Рэспублікі

Чытаць далей

Літаратурна-краязнаўчыя чытанні да 120-годдзя з дня нараджэння Пятра Глебкі

27 чэрвеня ў Уздзенскай раённай бібліятэцы прайшлі літаратурна-краязнаўчыя чытанні «Адданы патрыёт сваёй Радзімы», прысвечаныя 120-годдзю з дня нараджэння нашага земляка – вядомага паэта, вучонага, акадэміка НАН Беларусі, грамадскага дзеяча – Пятра Глебкі. Гасцямі мерапрыемства былі: Таццяна Лаўрык – старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі навукова-даследчага цэнтра ДУА “Акадэмія адукацыі”, магістр

Чытаць далей

“Лета з добрай кнігай” – у Пугачах

26 чэрвеня ў межах рэспубліканскай акцыі “Лета з добрай кнігай” у Пугачоўскай сельскай бібліятэцы Валожынскага раёна адбылася сустрэча з паэтэсай Наталляй Жызнеўскай. На мерапрыемства завіталі дзеці з выхаваўча-аздараўленчага лагера “Дружба” Сівіцкай базавай школы Валожынскага раёна. Наталля Васільеўна прэзентавала свае кнігі, чытала вершы, расказвала пра свой творчы шлях, адказвала на шматлікія

Чытаць далей

Запрашаем далучыцца!

28 чэрвеня а 12-й гадзіне на Вайсковых могілках Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ладзіць Жальбіны з нагоды 83-й гадавіны смерці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У музеі Песняра захоўваецца спецпаведамленне, дзе пазначана, што 28 чэрвеня 1942 года ў 22 гадзіны 30 хвілін “упаў у лесвічны пралёт і разбіўся насмерць народны

Чытаць далей

Пісьменнікі Міншчыны на “Цімкавіцкіх вытоках – 2025”

21 чэрвеня дэлегацыя Мінскага абласнога аддзялення СПБ ў складзе старшыні аддзялення Леаніда Крываноса, намесніка старшыні Рагнеда Малахоўскага, вядомага літаратуразнаўцы, кандыдата філалагічных навук Міхася Кенькі і дзіцячай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой наведала літаратурна-музычнае свята «Цімкавіцкія вытокі», якое чацвёрты год запар ладзіцца ў аграгарадку Цімкавічы Капыльскага раёна. Гэта малая радзіма класіка беларускай літаратуры

Чытаць далей