Беларусь памятае
6 мая ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбылася маладзёжная патрыятычная акцыя “Беларусь памятае”, прысвечаная 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар бібліятэкі Наталія Вашчыла, супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, пісьменнікі Мінскага абласнога аддзялення СПБ.
Свае паэтычныя творы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, чыталі Леанід Крыванос, Рагнед Малахоўскі і Ірына Карнаухава. Затым адбылася тэматычная гістарычная віктарына, якую арганізавалі прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры. У якасці слухачоў і ўдзельнікаў конкурсу выступілі студэнты сталічных спецыяльных навучальных устаноў. Пераможцы віктарыны былі ўзнагароджаны памятнымі кніжнымі падарункамі.