Аляксандр Карлюкевіч прызначаны міністрам інфармацыі Беларусі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Аляксандра Карлюкевіча, які да цяперашняга часу працаваў на пасадзе намесніка міністра інфармацыі, кіраўніком гэтага ведамства.
Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч ў 1985 годзе скончыў Львоўскую вышэйшую ваенна-палітычную вучэльню; у 2002 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З’яўляецца лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.
З 1985 года працаваў на розных пасадах у рэдакцыях сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку ў такіх выданнях, як газета “За Радзіму” ў Ашхабадзе, газеты “Ленінец”, “Во славу Родины”, “Культура”, “Звязда”, “Чырвоная змена”,”Народная газета”,”Савецкая Беларусь” у Мінску.
2006-2011 гады – дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы “Літаратура і мастацтва”.
2011-2012 гады – галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя газеты “Звязда “.
2012-2016 гады – дырэктар – галоўны рэдактар рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда “.
З 2016 года да гэтага часу працаваў на пасадзе намесніка міністра інфармацыі.