З жыцця пісьменнікаў Міншчыны

 

З жыцця пісьменнікаў Міншчыны

На мінулым тыдні прайшло пасяджэнне Савета Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Разглядаліся розныя пытанні жыццядзейнасці арганізацыі, у тым ліку: аб выдвіжэнні шырока вядомага ў краіне і за яе межамі краяведа Уладзіміра Ліхадзедава на медаль Францыска Скарыны, аб узнагароджанні кіраўніка народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца” Ірыны Карнаухавай нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Рэспублікі Беларусь», аб прыёме новых членаў у творчую суполку СПБ, аб удзеле пісьменнікаў Міншчыны ў святкаванні Дня беларускага пісьменства ў Добрушы.

Значную частку пасяджэння заняло абмеркаванне пытання рэалізацыі акцыі “Лета з добрай кнігай”, якую літаратары аддзялення праводзяць сярод школьнікаў у месцах іх адпачынку і аздараўлення. За чэрвень і мінулы перыяд ліпеня адбылося больш за 10 такіх сустрэч. Адметнай падзеяй стаў фестываль дзіцячай кнігі “Міхасёвы прыгоды” з удзелам пісьменнікаў Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Таццяны Дашкевіч і Віктара Кажуры разам з унучкай Ангелінай у сталічным музеі Якуба Коласа, сустрэча  пісьменніцы Галіны Нічыпаровіч са школьнікамі ў аздараўленчым летнім лагеры “Сонейка” пры Нёманскай сярэдняй школе Уздзенскага раёна і інш.

На Савеце таксама былі разгледжаны актуальныя пытанні работы на бліжэйшы час.

 

 

Прэс-служба МАА СПБ