Нашы людзі ў Міністэрстве замежных спраў

Нашы людзі ў Міністэрстве замежных спраў

У Міністэрстве замежных спраў пачала працаваць выстаўка члена Мінскага абласнога аддзялення, гісторыка і даследчыка Уладзіміра Ліхадзедава “Беларусь шматнацыянальная”. Яна арганізавана пры садзейнічанні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Аснову выстаўкі склала яго калекцыя паштовак і фатаграфій канца 19 і пачатку 20 стагоддзя. Па задумцы арганізатараў, яна павінна паказаць, што людзі розных нацыянальнасцяў, якія жылі і жывуць на тэрыторыі нашай краіны, усе лічылі і лічаць сябе сапраўднымі беларусамі.

Адметна, што пісьменнік зьяўляецца аўтарам больш чым за 40 кніг-альбомаў на розныя тэмы. Гэта чарговае прызнанне творчых намаганняў Уладзіміра Ліхадзедава,  лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, лаўрэата прэміі Саюза журналістаў Беларусі “Залатое пяро”, уладальніка нагруднага знака “Выдатнік друку Беларусі”.

 

Фота з адкрытых інфармацыйных вытокаў.

Прэс-служба МАА СПБ