Сяргей Карыцька

Карыцька Сяргей Сяргеевіч
Нарадзіўся 30 ліпеня 1952 года ў в. Калоднае Столінскага раёна. У 1975 годзе скончыў лячэбны факультэт Гродзенскага медінстытута. Інтэрнатуру праходзіў на базе Пінскай гарбальніцы па тэрапіі, затым працаваў урачом, а са жніўня 1977 года па жнівень 1979 года галоўным урачом Парэцкай участковай бальніцы Пінскага раёна. З 1 верасня 1979 года па жнівень 1981 года вучыўся ў клінічнай ардынатуры па ўнутраных хваробах на 2-й кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медінстытута. Размеркаваны кіраўніком аддзялення рэабілітацыі інфарктных хворых, а затым і галоўным урачом санаторыя «Аксакаўшчына». З’яўляўся галоўным урачом Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння.
Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю па спецыяльнасцях «Арганізацыя аховы здароўя», «Тэрапія». Аўтар больш як 40 артыкулаў і тэзісаў (частка ў сааўтарстве), мае патэнт на вынаходства.
Аўтар шасці паэтычных зборнікаў. На вершы Карыцькі складалі музыку Эдуард Зарыцкі і Алег Чыркун, песні выконвалі Якаў Навуменка, ансамбль «Бяседа», Уладзімір Правалінскі.
Кандыдат медыцынскіх навук. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2002). Галоўны ўрач Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння. Узнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», Граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, медалём «За працоўныя заслугі». Лаўрэат Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры (2012) за зборнік вершаў «Зачараваны родным краем».

















