ЗАПРАШАЕМ на мерапрыемствы!
Мінскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” запрашае на мерапрыемствы:
19.02.2021 – прэзентацыя кніжных навінак пісьменнікаў Міншчыны 2020-га года:
- Зборнік вершаў “Мельница жизни”, аўтар Святлана Быкава;
- Зборнік эсэ “Бабуліны шпулькі”, аўтар Таццяна Каленік;
- Зборнік прозы “Падстрэленае дзяцінства”, аўтар Віктар Сабалеўскі.
Прэзентацыі адбудуцца з 14.00 да 15.00 на пляцоўцы “Нацыянальны стэнд” Выставачнага комплекса “БелЭкспа” (праспект Пераможцаў, 14);
20.02.2021 – прэзентацыя калектыўнага зборніка “Абярэг”, які складдзены з твораў, дасланых пісьменнікамі Міншчыны на літаратурна-песенны конкурс “Светач Духоўнасці”, які праходзіў у 2020 годзе. Свае творы со зборніка прадставяць: Святлана Быкава, Славамір Даргель, Таццяна Дашкевіч, Яўген Пясецкі, Уладзімір Рунцэвіч, Таццяна Цвірка, Кастусь Цыбульскі, Марыя Шакун, Аляксей Шаўцоў. Вершы Валянціны Гіруць-Русакевіч прадставяць удзельнікі Народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага РЦК, кіраўніком якога паэтэса з’яўлялася пры жыцці.
Мерапрыемства адбудзецца с 16.00 да 17.00 на пляцоўцы “Нацыянальны стэнд” Выставачнага комплекса “БелЭкспа” (праспект Пераможцаў, 14) .
20.02.2021 запрашаем сустрэцца з паэтамі і пісьменнікамі Міншчыны ў салоне “Паэтычнага аўтобуса”, які будзе рухацца па маршруце ст.м.Няміга – ВЦ “БелЭкспа” з 10.00 да 20.00 гадзін. Госці “Паэтычнага аўтобуса” змогуць паслухаць творы сучасных паэтаў ў аўтарскім выкананні, а таксама творы беларускіх і замежных класікаў у выкананні юных талентаў сярэдніх школ г.г.Мінска і Барысава і прыхільнікаў паэзіі.
Інфармацыя прэс-службы МАА ГА СПБ