Кацярына Хадасевіч-Лісавая – лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

Пісьменнікі Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” шчыра віншуюць паплечніцу па пяры Кацярыну Хадасевіч-Лісавую з заслужанай узнагародай!

Па падведзеных выніках самага значнага ў Беларусі літаратурнага конкурса Нацыянальную літаратурную прэмію ў намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” атрымала сябра Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” КАЦЯРЫНА ХАДАСЕВІЧ-ЛІСАВАЯ за кнігу-квэст для дзяцей “Ключ ад Вялікай Каштоўнасці”, выдадзеную ў 2019 годзе ў выдавецтве “Звязда”.

Вынікі конкурсу былі аб’яўлены 6-га верасня г.г. на Свяце “Дзень беларускага пісьменства” ў горадзе Бялынічы Магілёўскай вобласці.

Прэс-служба МАА ГА СПБ