Наталля Жызнеўская

Жызнеўская Наталля Васільеўна нарадзілася 13 снежня 1969 года ў вёсцы Стэцкі Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла Мінскае культурна-асветніцкае вучылішча (1988). Працуе загадчыкам Пугачоўскага сельскага Дома культуры Валожынскага раёна. Лаўрэат многіх літаратурных прэмій і конкурсаў. Аўтар зборнікаў вершаў “Не ўпаду” (2020), “Адно каханне на ўсё жыццё” (2021) і “У палоне пачуццяў” (2023).