Паліна Дваранская
Дваранская Паліна Андрэеўна
Нарадзілася 29 жніўня 2006 года ў вёсцы Ардашы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыла Крэўскую сярэднюю школу і Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Цяпер студэнтка факультэта славянскай філалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Піша паэзію і прозу. Друкавалася ў калектыўных зборніках, часопісах «Маладосць», «Бярозка», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкай газеце». Пераможца шматлікіх рэспубліканскіх літаратурных конкурсаў, сярод якіх «БрамаМар», «Берега дружбы», «Першацвет».
Аўтар кнігі “Ардашынская рэфлексія” (2025).


















