115-годдзе Паўлюка Труса
22 мая 2019 года ў чытальнай зале Узденскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла юбілейная вечарына, прысвечаная 115-годдзю з дня нараджэння Паўлюка Труса.
Прысутным на вечарыне была прапанавана мультымедыйная прэзентацыя аб жыцці і творчасці маладога таленавітага паэта, які за шэсць год сваёй літаратурнай дзейнасці прайшоў вялікі і складаны творчы шлях.
Бібліятэкары сельскіх бібліятэк-філіялаў падрыхтавалі паэтычную імпрэзу з мастацкіх радкоў-прысвячэнняў Паўлюку Трусу.
Госцем свята ў гэты дзень была старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Анатольеўна Быкава. Свае песні прысутным дарылі ўдзельнікі народнага хору ветэранаў “Надзея”, удзельнікі літаратурнага аб’яднання “Нёманец” чыталі свае вершы.
(Інфармацыя з сайта Уздзенскай раённай бібліятэкі)