У НЕПАРЫЎНАЙ СУВЯЗІ

Бібліятэчная сістэма – непарыўны ланцужок паміж чытачом і пісьменнікам. Таму натуральна, што на семінар, які 25 сакавіка г.г. праводзіўся ў рамках курсаў павышэння кваліфікацыі бібліятэчных работнікаў сісітэмы адукацыі Мінскай вобласці, была запрошана старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” паэтэса Святлана Быкава.

Спачатку прысутныя з цікавасцю слухалі выступоўцу, калі яна расказвала пра свой шлях да творчасці. Трэба сказаць, што ў творчай скарбонцы Святланы Анатольеўны шмат філасофскіх вершаў, таму ёй было аб чым пагаварыць з дарослай, свядомай аўдыторыяй.  Пасля Святлана Быкава прачытала шмат сваіх вершаў на беларускай і рускай мовах. Вершы паэтэсы аказалі вялікае ўздзеянне на слухачоў, бо падчас чытання яны актыўна абмяркоўвалі шматлікія  жыццёвыя пытанні, якія знайшлі адлюстраванне ў вершаваных радках аўтаркі.

Напрыканцы ўдзельнікі творчага семінара выказалі ўдзячнасць Святлане Быкавай за яе глыбокія, пранікнёныя  вершы і шчырую размову.

 

                                                                                                               Прэс-Цэнтр МАА ГА СПБ