Творы нашых землякоў: Шубуршун на Паўночным Каўказе
У чачэнскім часопісе “Нана” (“Маці”) змешчанга публікацыя вялікага ўрыўка з аповесці-казкі Алеся Карлюкевіча “Падарожжы Шубуршуна”.
Казкі, апавяданні нашага земляка (нарадзіўся ў вёсцы Зацітава Слабада ў 1964 годзе) і раней друкаваліся на розных мовах народаў свету – англійскай, азербайджанскай, рускай, армянскай, таджыкскай, туркменскай, казахскай, літоўскай, украінскай, чарнагорскай, кітайскай, татарскай, удмурцкай, марыйскай, башкірскай, уйгурскай і іншых. Асобныя кнігі твораў А. Карлюкевіча, адрасаваных дзіцячаму чытачу, выйшлі ў Маскве, Душанбэ, Ашхабадзе, Баку, Ерэване, Вільнюсе, Кіеве.
Часопіс “Нана”, які выдаецца ў Грозным, даўно ўважлівы да беларускай літаратуры. У апошнія гады ў ім з’явіліся вершы Рыгора Барадуліна, Таццяны Сівец. У першым нумары часопіса за 2018 год (“Нана” выходзіць адзін раз у квартал) – публікацыя вялікага ўрыўка з аповесці-казкі “Падарожжы Шубуршуна” у перакладзе на чачэнскую мову. Перакладчык – Руслан Кадзіеў.
Сяргей Шычко