Працуем усе разам

Па добрай традыцыі да рэспубліканскага суботніка далучаюцца ўсе працоўныя калектывы краіны. Сёлета акцыі па добраўпарадкаванню спрыяла і цёплае сонечнае надвор’е. Калектыў супрацоўнікаў Ждановіцкай сярэдняй школы чарговы раз у гэтым годзе дружна ўзяўся за працу. Парадак наводзілі ў самой школе, на прылеглай тэрыторыі і на алеі, высаджанай у гонар 30-годдзя Вялікай Перамогі.

Вучні таксама падтрымалі педагогаў карыснай справай. Працоўная акцыя прайшла на “выдатна”. Тэрыторыя вакол школы і алея прыемна цешаць вока. Зусім хутка ярка зазелянее трава і пярэстымі кветкамі заквітнеюць клумбы. Удзельнікі назвалі гэты працоўны дзень невялікім унёскам для прыгажосці малой радзімы.

Клуб юнага журналіста “ЛІМОН”

На здымках: разам з настаўнікамі і вучнямі Ждановіцкай сярэдняй школы ў суботніку ўдзельнічала Кацярына Хадасевіч-Лісавая.

 

***

У дзень правядзення рэспубліканскага суботніка міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч працаваў на сваёй малой радзіме ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці.

Алесь Мікалаевіч – пісьменнік, краязнаўца. На працягу многіх гадоў займаецца вывучэннем гісторыі Пухавіччыны. Пра ўрочышча Баруслава ён ведае са школьных гадоў. Гэта партызанскія мясціны. Там пахаваны партызаны і мірныя жыхары, якія загінулі ў гады вайны.

На добраўпарадкаванні тэрыторыі партызанскіх могілак разам з міністрам інфармацыі працавала член Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўны рэдактар газеты “Пухавіцкія навіны” Вольга Савасцюк.

***

У Валожынскім раёне суботнік прайшоў каля магілы В.І.Дуніна-Марцінкевіча на Тупальскіх могілках і на былой сядзібе В.І.Дуніна-Марцінкевіча ў в. Люцінка.

На фота – Валянціна Гіруць-Русакевіч, Віктар Шніп, Аляксандр Лукашанец і жыхары валожыншчыныпадчас акцыі па добраўпарадкаванні тэрыторый.