Свет дзіцячай кнігі
3 кастрычніка ў ДУА “Гімназія №31 г. Мінска” адбылася сутрэча вучняў 6-х класаў з членам Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Ірынай Карнаухавай – пісьменніцай, кампазітарам і шчаслівай бабуляй шасці ўнукаў.
Мерапрыемства, праведзенае ў межак рэспубліканцай акцыі “Сямейнае чытанне”, прайшло ў святочнай атмасферы і сабрала разам вучняў гімназіі №31 і сярэдняй школы №12. І.Карнаухава, сям’я якой, на жаль, жыве далёка ад яе, з радасцю адказала на пытанні дзяцей, пачытала свае апавяданні і вершы, прадставіла слухачам урывак з музычнай казкі “Дзіўная лясная гісторыя”.
Не засталіся пасіўнымі і вучні, якія прысутнічалі на свяце: яны пазнаёмілі пісьменніцу з дзейнасцю літаратурнай гасцёўні “Святло душы” пры гімназіі №31, з імпэтам уключыліся ў чытанне па ролях твораў І.Карнаухавай. Свае першыя літаратурныя спробы прачыталі вучні 6 “Б” класа Лапацін Дзяніс і Русак Уладзіслаў. З вялікім задавальненнем паслухала дзяцей І.Карнаухава, адзначыўшы, што ў іх вершах можна ўбачыць прыкметы таленту і майстэрства.
Задаволеныя маленькія слухачы атрымалі аўтографы пісьменніцы і назаўсёды пасялілі ў сваім сэрцы пяшчоту да герояў яе кніг: маленькага Матрасіка, прыгожай Міс-двара, нованароджанага светлага Жыцця, гаспадарлівага Букі-Макукі…
У гэты годзе літаратурная гасцёўня “Святло душы” пры гімназіі №31 плануе працягваць цеснае супрацоўніцтва з Саюзам пісьменнікаў Беларусі, арганізоўваючы сумесныя творчыя сустрэчы, майстар-класы, вечары паэзіі і прэзентацыі зборнікаў.
Бажэна Ганушкіна