“Душы маёй натхненне”
Так называлася літаратурная сустрэча ўдзельнікаў народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага РЦК, якая ладзілася ў бібліятэцы Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя напярэдадні Сусветнага дня паэзіі, 20 сакавіка.
Навучэнцы ліцэя ўважліва і зацікаўлена слухалі членаў Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандра Грынкіна, Валянціну Гіруць-Русакевіч, а таксама “рунеўцаў” Надзею Агіевіч, Наталлю Жызнеўскую, якія гаварылі аб Яе Вялікасці Паэзіі, чыталі свае вершы.
Да іх далучыліся і пазнаёмілі юнакоў і дзяўчат са сваімі творамі намеснік дырэктара ліцэя Ірына Жытарук і бібліятэкар Людміла Садоўская, якія таксама з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі “Руні”.