Бацькоўскаму дому адданы
Едучы на Валожыншчыну, дзе 15 сакавіка быў наладжаны абласны семінар з нагоды 210-годдзя з дня нараджэння старэйшыны беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, прыгадаў ягоныя вершаваныя радкі:
Што мне пекны Парыж, Рым прыгожы і слынны,
Што швейцарскія горы, старыя Афіны.
Што мне Вена, Мадрыд, што мне Лондан туманны,
Больш за ўсё я бацькоўскаму дому адданы…
Напісаныя паўтара стагоддзя назад, гэтыя словы як нельга дарэчы і сёння, калі ў Беларусі ладзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя Году малой радзімы. Фальварак Малая Люцінка, дзе ўраджэнец сучаснага Бабруйскага раёна пачынаючы з 1840 года пражыў больш як сорак гадоў, стаў ягонай сапраўднай творчай калыскай. Тут ён стварыў хор, займаўся тэатральнай дзейнасцю, а найбольшы след пакінуў у літаратуры. І сёння не губляюць сваёй актуальнасці створаныя ім на валожынскай зямлі вершы, паэмы, камедыі, іншыя творы.
Ушанаваць памяць слыннага сына беларускай зямлі прыехалі пісьменнікі, краязнаўцы, настаўнікі. Ініцыятарам і арганізатарам семінара стала метадыст цэнтра выхаваўчай работы Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Наталля Обухава. Спрычыніліся да гэтай справы таксама абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі (старшыня – Святлана Быкава) ды Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна (гэты калектыў прадстаўляла намеснік дырэктара Людміла Лысенка).
Цікавай, змястоўнай была праграма семінара. Педагог з Маладзечна Таццяна Лоўчая расказала пра сістэму выкладання літаратурнай спадчыны В. Дуніна-Марцінкевіча ў школах раёна. Кіраўнік школьнага музея з вёскі Пяршаі Алена Шапавал падзялілася вопытам краязнаўчай работы з выкарыстаннем асабістых рэчаў Вінцэнта Іванавіча, сустрэч з яго родзічамі з замежжа. Ядвіга Калясінская нарадзілася і ўсё жыццё пражыла ў Люцінцы, дзе і сёння 80-гадовыя бабулі цытуюць па памяці творы земляка, а сама жанчына, як і яе маці, бабуля (усе – настаўнікі-філолагі), прапагандуе яго жыццё і творчасць, з уласнымі вершаванымі радкамі, прысвечанымі Дуніну-Марцінкевічу, праводзіць экскурсіі.
Лірычна-эмацыйным стаў раздзел семінара “Са шчодрай нівы Дудара”. Задала тон такой размове старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава. Затым вершы пра Радзіму, родную мову, маляўнічую прыроду Міншчыны чыталі яе калегі па творчым саюзе Віктар Сабалеўскі з Узды, Іван Ярашэвіч з Чэрвеньскага раёна, Валянціна Гіруць-Русакевіч з Валожына. Дастойна выступілі і прадстаўнікі мясцовага літаб’яднання “Рунь” Аляксей Пінчук, Людміла Сазончык, Аляксандр Кулак. Сапараўдную асалоду атрымалі ўдзельнікі семінара і ад спектакля “Прымакі”, што наладзілі ўдзельнікі тэатра-студыі з Валожынскай СШ № 1.
Мерапрыемствы з нагоды юбілея В. Дуніна-Марцінкевіча ладзяцца на валожынскай зямлі з пачатку года. У розных аўдыторыях праходзяць літаратурныя сустрэчы, тэатральныя пастаноўкі, праведзены конкурс юных чытальнікаў, арганізаваны некалькі турыстычных маршрутаў. У холе Цэнтра творчасці дзяцей і падлеткаў госці семінара пазнаёміліся з выстаўкай вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. А заключнай часткай нашай сустрэчы стала наведванне Малой Люцінкі. Да помніка Дуніну-Марцінкевічу, які ўстаноўлены на месцы, дзе стаяла яго хата, мы ўсклалі жывыя кветкі. Здавалася, што і тут, у адной з маляўнічых мясцін беларускай зямлі, гучаць у паветры мілагучныя вершаваныя і празаічныя радкі творцы, які пакінуў на гэтай зямлі адметны след.
Віктар САБАЛЕЎСКІ
Литературная гостиная «Дунин-Мартинкевич: штрихи к портрету»
15 марта 2018 года в Центре творчества детей и молодежи Воложинского района открылась литературная гостиная «Дунин-Мартинкевич: штрихи к портрету».
В мероприятии приняли участие представители Минского областного отделения Союза писателей Беларуси: Быкова Светлана Анатольевна, председатель областного отделения; поэты: Соболевский Виктор Вацлавович, Ярошевич Иван Павлович; поэтесса Гируть-Русакевич Валентина Францевна, руководитель народного литературно-художественного объединения «Рунь» Воложинского районного Центра культуры.
Гостей приветствовала исполняющий обязанности директора Центра творчества детей и молодежи Воложинского района Лысенко Людмила Дмитриевна.
С докладами о жизни и творчестве В.И. Дунина-Марцинкевича выступили Ловчая Татьяна Петровна, учитель белорусского языка и литературы средней школы № 14 г. Молодечно и Колесинская Ядвига Зигмундовна, учитель белорусского языка и литературы Першайского учебно-педагогического комплекса детский сад – базовая школа Воложинского района.
В 1963 году в Першайской школе был создан историко-краеведческий музей, который носит имя В.И. Дунина-Марцинкевича. Шаповал Елена Викентьевна, которая много лет является руководителем музея, представила гостям экспозицию из редких и раритетных экспонатов.
Тимохина Ольга Анатольевна, директор Центра творчества детей и молодежи Минского района подарила музею имени В.И. Дунина-Марцинкевича ценный подарок.
Большим подарком для участников мероприятия стали выступления Быковой Светланы Анатольевны, Гируть-Русакевич Валентины Францевны, Соболевского Виктора Вацлавовича, Ярошевича Ивана Павловича, Кулака Александра Викторовича.
Учащийся Воложинского сельскохозяйственного профессионального лицея Пинчук Алексей прочитал стихи знаменитого литератора.
Инсценировка из пьесы Янки Купалы «Прымакі» театра-студии «Летуценнікі» средней школы № 1 г. Воложина (руководители:
А.И. Битель, учитель белорусского языка и литературы и А.К. Кизик, учитель русского языка и литературы) завершила литературную гостиную. Роли исполнили учащиеся школы: Жданюк Даниил, Лужинская Дарья, Горбач Артем, Субач Татьяна, Орлович Анастасия.
В завершении встречи гости возложили цветы к памятнику В.И. Дунина-Марцинкевича, который расположен в местечке Малая Лютинка, где жил и творил писатель.