Творчая сустрэча ў Валожыне
7 студзеня ў гасцёўні народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры адбылася творчая сустрэча з вядомымі беларускімі пісьменнікамі: дырэктарам і галоўным рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесем Бадаком і Віктарам Шніпам, які да таго ж з’яўляецца земляком і пачынальнікам літаратурнага аб’яднання тады яшчэ пры рэдакцыі раённай газеты “Працоўная слава”.
Шаноўных гасцей віталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама Вікенцій Мікалаевіч Адамовіч і кіраўнік творчай суполкі Валянціна Русакевіч.
Падчас сустрэчы госці адказалі на хвалюючыя валожынскіх творцаў пытанні. Віктар Шніп пачытаў вершы і падараваў удзельнікам “Руні” сваю кнігу “Заўтра была адліга”. Госці таксама выказалі жаданне паслухаць вершы саміх рунеўцаў. Свае творы вынеслі на суд масцітых літаратараў і сяброў па аб’яднанні Сяргей Маляўскі, Галіна Мірцінкевіч, Аляксандр Грынкін.
Валожынскі РЦК